Устаноўлены асобы ўсіх загінулых пасля выбуху на "Кастрычніцкай"
Усе 12 загінулых у выніку тэракта ў мінскім метро апазнаныя, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.
Загінулі Абражей Наталля Валянцінаўна (дата нараджэння — 06.11.1966), Шагойка Ганна Віктараўна (09.10.1954), Капцюх Раман Васільевіч (16.03.1990), Наркевіч Анатоль Уладзіміравіч (03.06.1959), Парфунцаў Аляксандр Яўгенавіч (21.03.1954), Захаркова Таццяна Ігараўна (20.11.1968), Клімец Юрый Аляксандравіч (04.05.1987), Пікулік Галіна Іванаўна, Герасімчык Сяргей Анатольевіч (17.07.1993). Яны былі зарэгістраваныя ў Мінску. Сярод загінулых — Салаўёва Вольга Эдуардаўна (1983 г.н., Баранавічы), Бакан Віталь Сяргеевіч (1977 г.н., Мінская вобл., Любанскі р-н), Сярбаеў Сяргей Уладзіміравіч (04.11.1988, Мінская вобл., Пухавіцкі раён, пгт Праўдзінскі).