Валютны крызіс у Беларусі адбіваецца на літоўцах

Еўра і долары з кожнай гадзінай даражэюць. У пятніцу за адзін долар ЗША беларусы плацілі ўжо па 5000 рублёў, хоць афіцыйны курс – 3074 рубля, піша Lietuvos rytas.

Літоўская будаўнічая кампаніі Alvora толькі нядаўна змагла застрахавацца ад магчымых страт. У Беларусі гэта кампанія будуе гандлёвыя і лагістычныя цэнтры.

"З замоўцамі мы дамовіліся, што яны будуць з намі разлічвацца паводле бягучага курсу долара. Таму страт у сувязі з інфляцыяй мы пацярпець не павінны. А што будзе заўтра, прагназаваць складана", - сказаў дырэктар Alvora Мікалай Калеснік. Па яго словах, такія ўмовы гатовыя прыняць не ўсе беларускія партнёры.

Перапалох на валютным рынку нясе страты і літоўскаму перапрацоўшчыку рыбы Vičiūnai. Літоўская кампанія ўжо павялічыла кошты беларусам на 40%, яшчэ на 30% падніме кошты на наступным тыдні.

"У нас няма іншага выйсця. Гэты крызіс з'есць прыбытак за некалькі месяцаў", - кажа кіраўнік групы Vičiūnai Вісвалдас Маціёшайціс.

Фота: blogger.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі