Варшаўскія беларусы ўшанавалі памяць Янкі Жамойціна (фота)

На гэты дзень прыпадаюць восьмыя ўгодкі з дня смерці Янкі Жамойціна. Нагадаем, Янка Жамойцін быў беларускім настаўнікам на Лідчыне, сябрам Саюзу Беларускай Моладзі, Беларускай Незалежніцкай Партыі, вязнем сталінскі лагероў, пасля вызвалення выехаў у Польшчу. Ад польскіх уладаў ён дамогся прызнання сяброў Беларускай Незалежніцкай Партыі ветэранамі Другой сусветнай вайны, якія змагаліся з гітлераўскай Нямеччынай.

У 1996 годзе ў Беластоку ў зборніку "Лёс аднаго пакаленьня" былі надрукаваныя ўспаміны Янкі Жамойціна "З перажытага".

Свой спачын Янка Жамойцін знайшоў на праваслаўных могілках на Волі ў Варшаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі