"Рух" пацвердзіў, што Альшэўскі — новы галоўны трэнер
Футбольны клуб "Рух" пацвердзіў, што Кірыл Альшэўскі — новы галоўны трэнер. Пагадненне з трэнерам разлічана на тры гады.
Пра тое, што 38-гадовы Альшэўскі стане галоўным трэнерам брэсцкай каманды, з неафіцыйных крыніц стала вядома 1 студзеня. У студзені-верасні 2020-га ён ачольваў БАТЭ, але не надта ўдала. "Рух" у мінулым сезоне заняў у чэмпіянаце Беларусі 8-е месца.
Кірыл Альшэўскі змяніў на пасадзе галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.