ФК "Рух" прызначыў новага галоўнага трэнера
Беларускі футбольны клуб "Рух" прызначыў новага галоўнага трэнера, але пакуль не назваў яго. Усе падрабязнасці абяцаюць расказаць у бліжэйшы час. З неафіцыйных крыніц вядома, што гэта былы галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі. Прынамсі пра гэта паведаміў журналіст Уладзіслаў Татур.
Альшэўскаму 27 студзеня споўніцца 39 гадоў. У студзені-верасні 2020-га ён ачольваў БАТЭ.
"Рух" у мінулым сезоне заняў у чэмпіянаце Беларусі 8-е месца, яго галоўным трэнерам быў Аляксандр Сяднёў. Цяпер каманда ўзмацняецца, у тым ліку за кошт гульцоў брэсцкага "Дынама". І зусім магчыма, што ў наступным сезоне пазмагаецца за медалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.