Новым трэнерам БАТЭ стаў Віталь Жукоўскі
Віталь Жукоўскі афіцыйна стаў галоўным трэнерам БАТЭ, паведамляе прэс-служба барысаўскага футбольнага клуба. Дагэтуль ён узначальваў футбольны клуб "Іслач".
У сваім першым інтэрв'ю Жукоўскі паведаміў, што прапанову ўзначаліць БАТЭ атрымаў 28 снежня. А перад гэтым ён цэлы тыдзень сустракаўся са старшынёй праўлення БАТЭ Андрэем Капскім і па пяць-сем гадзін расказваў пра сваё бачанне футбола.
Галоўную задачу клуба Жукоўскі акрэсліў так: "У БАТЭ няма няважных матчаў, а перамагаць трэба на кожнай трэніроўцы".
Дарэчы, у 2001-2002 гадах Жукоўскі гуляў за дубль БАТЭ і нават быў капітанам каманды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.