Рыгор Кастусёў: Мне КДБ ніякіх прапановаў не рабіў
Так экс-кандыдат ад Партыі БНФ пракаментаваў у эфіры Еўрарадыё сённяшнюю заяву Алеся Міхалевіча наконт умоваў яго вызвалення з СІЗА КДБ.
"Я правёў у зняволенні адну ноч і пасля яшчэ тройчы запрашаўся на допыты. Ніякіх прапановаў, ніякіх умоваў мне не ставілася. Мушу адзначыць, што абыходжанне супрацоўнікаў КДБ было самым ветлівым", — распавёў Кастусёў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Заяву Алеся Міхалевіча ён каментаваць не стаў, бо, паводле яго словаў, яшчэ не паспеў азнаёміцца з тэкстам.