Сафар'ян: Швейцарыя заблакавала грошы для мінскага "Дынама"
Швейцарыя заблакавала грошы для футбольнага мінскага "Дынама" — 2,4 млн еўра. Іх беларускі клуб зарабіў, калі выйшаў у групавы раўнд Лігі Еўропы. Як адзначыў на брыфінгу для СМІ ў Мінску Сяргей Сафар'ян, першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола, летась, калі "Дынама" было пад еўрапейскімі санкцыямі (адбылося гэта з-за таго, што пад санкцыі трапіў Юрый Чыж, старшыня праўлення ФК "Дынама-Мінск"), грошы за Лігу Еўропы перавялі ў Мінск без праблемаў. А вось цяпер, пасля таго, як у кастрычніку санкцыі былі прыпыненыя, узніклі праблемы.
Сафар'ян кажа, што ў сітуацыю ўжо ўмяшалася УЕФА. Адтуль штодня тэлефануюць у Беларускую федэрацыю футбола і цікавяцца, ці не прыйшлі мільёны еўра?
Фота: Fotolia