Салігорскі "Шахцёр" атрымаў трэцюю перамогу над "Юнацтвам"

24 сакавіка салігорскі "Шахцёр" выйграў трэці матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакею ў мінскага "Юнацтва" — 5:1 (1:0, 3:1, 1:0). Гульня прайшла ў Мінску. Па дзве шайбы на рахунку Дубініна і Карабанава.

Нагадаем, 20 сакавіка "Шахцёр" перамог у Салігорску з лікам 4:3, а 22 сакавіка выйграў таксама на сваёй пляцоўцы — 4:1. Усё можа вырашыцца ўжо 25 сакавіка ў чацвёртым паядынку каманд (серыя праводзіцца да чатырох перамог), які таксама пройдзе ў сталіцы на "Чыжоўка-Арэне".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі