Саша Філіпенка выдасць сваю наступную кнігу найперш па-беларуску

Саша Філіпенка

Саша Філіпенка / Euroradio

Саша Філіпенка выдасць наступную сваю кнігу найперш па-беларуску. У крайнім разе, беларуская і руская версіі выйдуць адначасова. Пра гэта пісьменнік заявіў у інтэрв'ю Радыё "Свабода".

Філіпенка піша па-руску, але гэтае інтэрв'ю ён даў на добрай беларускай мове. Таксама ён выказаў падзяку кракаўскаму выдавецтву Guttenberg, якое выдала ягоныя кнігі "Былы сын" і "Крэмулятар" па-беларуску. Пісьменнік анансаваў, што па-беларуску будуць выдадзеныя ўсе ягоныя кнігі.

За раман "Крэмулятар" Філіпенка атрымаў прэстыжную французскую літаратурную прэмію. А ў Беларусі на пісьменніка пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі