Саша Філіпенка стаў лаўрэатам прэстыжнай французскай літаратурнай прэміі

Саша Філіпенка

Саша Філіпенка / Euroradio

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка стаў лаўрэатам прэстыжнай французскай літаратурнай прэміі, заснаванай часопісам Transfuge. Яго кніга "Крэмулятар" перамагла ў намінацыі "найлепшы еўрапейскі раман 2023 года".

"На жаль, сёння пра Беларусь амаль ніхто не ўзгадвае, кажа Філіпенка ў інтэрв'ю Budzma. — Што можна часткова зразумець: пасля пачатку вайны ва Украіне ўсім не да нашай краіны. Таму важна, каб тыя галасы, якія ёсць у беларусаў у Еўропе, працягвалі нагадваць пра сітуацыю ў краіне"

Саша Філіпенка — лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, аўтар шэрагу раманаў. Яго кнігі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, польскую, італьянскую, англійскую і іншыя мовы. Спектаклі паводле яго раманаў і п'ес ішлі ў тэатрах Расіі і Украіны. Філіпенка жыве за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі