Сасновіч і Івашка выбылі з адкрытага чэмпіянату ЗША
Магда Лінэт / pap.pl
Аляксандра Сасновіч і Ілля Івашка выбылі з адкрытага чэмпіянату ЗША. Беларускія тэнісісты саступілі ўжо ў сваіх першых паядынках.
Івашка (ATP 99) у матчы 1/64 фіналу з аргенцінцам Хуанам-Мануэлем Чэрундала (100) выйграваў з лікам 2:0, але ў выніку прайграў — 2:3 (6:2, 7:6, 3:6, 3:6, 3:6).
У Сасновіч была сур'ёзная саперніца — 24-я ракетка свету Магда Лінэт з Польшчы. Беларуска саступіла з лікам 3:6, 1:6. Яны гулялі гадзіну і 16 хвілін.
У другі круг US Open выйшла Вікторыя Азаранка. А Арына Сабаленка свой першы паядынак яшчэ не правяла (ён прызначаны на 30 жніўня).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.