Сасновіч і Марозава выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду на турніры ў Рыме

Сасновіч і Марозава выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду на турніры ў Рыме

На тэнісным турніры ў Рыме дзве беларускія тэнісісткі выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду, перадае БЕЛТА.

Беларуска Лідзія Марозава і японка Сюка Ааяма выйгралі ў амерыкана-расійскай пары Кейтлін Крысціян / Аляксандра Панова — 6:3, 6:4.

Аляксандра Сасновіч у дуэце з украінкай Лесяй Цурэнка святкавалі перамогу над італьянскім дуэтам Анастасія Грымальска / Джорджыя Маркеці — 7:6 (7:4), 7:5.

У адзіночным разрадзе рымскага турніру з нашых суайчынніц працягвае барацьбу толькі Вікторыя Азаранка. У 1/16 фіналу беларуская тэнісістка сустракаецца з шостай ракеткай свету ўкраінкай Элінай Світолінай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі