Сасновіч і Шмідлава адкрыюць матч Кубка федэрацыі Беларусь — Славакія

Сасновіч і Шмідлава адкрыюць матч Кубка федэрацыі Беларусь — Славакія

Тэнісісткі Аляксандра Сасновіч і Ганна Шмідлава адкрыюць матч плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацыі Беларусь — Славакія. Пра гэта стала вядома ў пятніцу па выніках лёсавання. Першы адзіночны паядынак пройдзе 21 красавіка на корце мінскай “Чыжоўка-Арэны” і пачнецца а 13-й гадзіне. Пасля гэтага на корт выйдуць Арына Сабаленка і Вікторыя Кужмава.

На нядзелю, 22 красавіка, прызначаныя яшчэ два адзіночныя паядынкі. А 12-й гадзіне пачнецца гульня Сабаленка і Шмідлавай, пазней — сустрэча Сасновіч і Кужмавай. На парны паядынак заяўленыя беларускі Лідзія Марозава і Вера Лапко, славачкі Яна Чапелава і Вікторыя Кужмава.

Варта адзначыць, што гэты матч стане сотым для беларускай зборнай за час яе выступлення ў Кубку федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі