Сем ліцэістак пацярпелі ад газу, які распыліў пакрыўджаны аднакурснік

Дзяўчынкі падчас перапынку на трэцім паверсе ліцэя адчулі пах нейкага рэчыва. Праз нейкі час у іх з’явіліся галавакружэнне і галаўны боль. У выніку 7 чалавек (ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў) былі шпіталізаваныя з вострым інгаляцыйным атручваннем: 2 ліцэістак завезлі ў рэанімацыю гарадской бальніцы хуткай дапамогі, 5 — у абласную дзіцячую бальніцу. Пагрозы іх жыццю няма.

Як паведамляе БЕЛТА, паводле папярэдніх звестак, газ распыліў з балончыка 16-гадовы аднакурснік дзяўчат. Перад гэтым у яго здарыўся з імі канфлікт.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі