Сем пуцёвак на мора выдалі для больш як 600 дзяцей з інваліднасцю

Мора, ілюстрацыйнае фота

Мора, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гомельскай вобласці налічваецца больш за 600 дзяцей з інваліднасцю, а пуцёвак на мора вылучылі толькі сем. Такія лічбы агучылі падчас прыёму кіраўніка аблвыканкама Івана Крупко, заўважыў homeldays.org.

Паводле якога прынцыпу размяркоўваліся гэтыя пуцёўкі, не паведамляецца.

Сумная статыстыка стала вядомая, калі на прыём да Крупко прыйшла жыхарка горада Ірына, якая выхоўвае пяцёра дзяцей, сярод якіх ёсць дзіцё з інваліднасцю. Раней яна прасіла вылучыць ёй пуцёўку на мора. Аднак жанчыне прапанавалі паехаць у адзін з трох санаторыяў Беларусі.

Дарэчы, чыноўнікі аблвыканкама паведамілі, што зварот гамяльчанкі разглядала спецыяльная камісія. Але цяпер Крупко хоча, каб дапамогай сям’і заняліся "комплексна" і прапрацавалі праграму лячэння дзіця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі