Сенат ЗША ўхваліў ваенную дапамогу Украіне на 300 млн долараў

Сенат ЗША ўхваліў ваенную дапамогу Украіне на 300 мільёнаў долараў. Яе выдзяленне прадугледжанае праектам ваеннага бюджэта Злучаных Штатаў на наступны год. Раней прэзідэнт Барак Абама гаварыў, што не згодны з гэтым законапраектам.

ВВС паведамляе, што, паводле дакумента, Украіне можа быць перададзеная ваенная тэхніка і ўзбраенне, уключна з супрацьтанкавымі сродкамі і стралковай зброяй, гранатамёты, беспілотныя лятальныя апараты. Усё гэта робіцца для таго, каб украінскае войска магло супрацьстаяць "далейшай агрэсіі".

Таксама Кіеў можа атрымаць радары сярэдняй і вялікай далёкасці, радыёстанцыі і іншае электроннае абсталяванне. Прадугледжаныя і праграмы навучання для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Адзначым, што ў першапачатковай версіі дакумента меркавалася выдзеліць Украіне 200 млн долараў.

Выказваюцца меркаванні, што прэзідэнт Абама можа накласці вета на дакумент.

Фота: AFP, AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі