Серэна Уільямс у фінале US Open саступіла маладой канадцы Б’янцы Андрэеску

Серэна Уільямс у фінале US Open саступіла маладой канадцы Б’янцы Андрэеску

Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс (№ 8 WTA) не здолела атрымаць тытул на сёлетнім US Open. У фінале экс-першая ракетка свету прайграла 19-гадовай канадцы Б’янцы Андрэеску (15) —  3:6, 5:7.

Для Андрэеску гэта першы тытул на турнірах Вялікага шлему, а Серэна Уільямс з’яўляецца найбольш тытулаванай тэнісісткай: толькі US Open яна выйгравала шэсць разоў.

У фінале парнага жаночага разраду сустрэнуцца дзве беларускі —  Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Сабаленка будзе гуляць у тандэме з бельгійкай Элізай Мертэнс, а Азаранка выступіць у пары з аўстралійкай Эшлі Барці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі