Што такое пяцігодкі і навошта іх праводзяць у Беларусі

Год добраўпарадкавання Беларусі
Беларускія ўлады аб'явілі 2025 год годам добраўпарадкавання, а найбліжэйшыя пяць гадоў — "пяцігодкай якасці". Навошта прыдумляць гадам імёны і вымяраць жыццё пяцігодкамі?
У Беларусі тлумачаць, што пяцігодка — гэта важны інструмент для прыцягнення павышанай увагі грамадства. Яе вызначэнне дапамагае вылучыць кірункі, якімі трэба актыўна займацца.
Напрыклад, калі мы гаворым пра год добраўпарадкавання, значыць улады павінны прыняць меры на ўзроўні дзяржаўнага маштабу па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж дарог.
Пры гэтым грамадзяне краіны таксама павінны падтрымліваць чысціню і парадак і не заставацца ў баку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.