Мастак збіраецца адправіць на Месяц... дом (відэа)
Мікаэль Генберг плануе запусціць у космас спецыяльную канструкцыю, якая на паверхні спадарожніка Зямлі трансфармуецца ў сімпатычны домік.
Аўтар кажа, што гэта быў бы першы арт-аб'ект на Месяцы. Ён плануе, што ён мусіць апынуцца каля амерыканскага сцяга, усталяванага Нілам Амстрангам у 1969 годзе.
Мастак кажа, што яго домік на Месяцы "стане своеасаблівым маячком, які будзе прыцягваць чалавечыя думкі".
Для рэалізацыі праекта мастаку са Швецыі трэба сабраць 15 млн долараў. У інтэрнэце ўжо пачалася кампанія па збору сродкаў, інфармуе РІА "Новости".
Фота — NASA