Сіноптыкі: У аўторак на поўначы Беларусі магчымыя дажджы

7 красавіка ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, только ўдзень месцамі на поўначы чакаюць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымыя туман і слабы галалёд.

Вецер будзе паўночным, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, а ўдзень будзе 5-11 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі