Сіноптыкі: У панядзелак месцамі навальніцы, да +33
11 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.
Вецер чакаецца паўднёвы, ад слабага да ўмеркаванага, у часе навальніцаў — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18 градусаў, удзень паветра прагрэецца ад 28 да 33 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.