Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 13 цяпла
Невялікія кароткачасовыя ападкі прагназуюцца толькі месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Вецер чакаецца ўсходні, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 5 градусаў ніжэй за нуль на Віцебшчыне да 2 цяпла на поўдні нашай краіны, у дзённыя — 8-13 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.