Сіноптыкі: У сераду ў Беларусі магчымыя навальніцы
Дажджы прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
На Віцебшчыне пройдуць моцныя дажджы. Навальніцы магчымыя толькі ў асобных раёнах. Вецер будзе пераменных напрамкаў, памяркоўны.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны ў сераду складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 8-13 цяпла (на Віцебшчыне — 5-7, на Гомельшчыне — да 17 градусаў), інфармуе БЕЛТА.
Дажджоў стане менш толькі ў пятніцу, але месцамі прагназуецца нават мокры снег. Кароткачасовыя ападкі магчымыя і ў выхадныя дні.