Скарга смяротніка Грышкаўцова зарэгістраваная ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу асуджанага ў Беларусі да смяротнай карты Алега Грышкаўцова.  Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, адпаведнае ўведамленне накіраванае генеральным сакратарыятам ААН прадстаўніцтву Беларусі пры арганізацыі.

Беларускія ўлады інфармуюцца пра неабходнасць не выконваць смяротны прысуд, пакуль справу Грышкаўцова не разгледзяць усебакова ў Камітэце па правах чалавека.

Нагадаем, 14 траўня 2010 года Гродзенскі абласны суд вынес вырак двум жыхарам Гродна — Алегу Грышкаўцову і Андрэю Бурдыку — выключная мера пакарання за забойства і выкраданне дзіцяці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі