Следчыя вывучаюць відэазапісы школы ў Стоўбцах, у якой адбыўся напад з нажом
Следчыя вывучаюць відэазапісы школы № 2 у Стоўбцах, у якой раніцай 11 лютага адбыўся напад з нажом, інфармуе ў Telegram прэс-служба СК. 16-гадовы вучань напаў з нажом у руках на 50-гадовую настаўніцу і трох школьнікаў. Жанчына і 11-класнік загінулі, двое школьнікаў атрымалі раненні, яны шпіталізаваныя. Зламысніка пазней затрымалі ў горадзе. Прычына ўчынку хлопца дагэтуль невядомая, выказваюцца толькі розныя версіі (сярод іх — крыўда за адзнакі).