Звольнілі дырэктарку стаўбцоўскай школы, дзе загінулі вучань і настаўніца

Звольнілі дырэктарку стаўбцоўскай школы, дзе загінулі вучань і настаўніца

Дырэктарка стаўбцоўскай школы №2, дзе ад рук вучня загінулі другі вучань і настаўніца, звальняецца. Пра гэта калектыў школы і бацькі вучняў даведаліся 28 жніўня — напярэдадні новага навучальнага года, паведаміла праваабаронца Таццяна Гацура- Яворска.

Дырэктарка Аксана Лось заяўляе, што прыняла такое рашэнне сама. Аднак бацькі ў гэта не вераць і лічаць, што на яе быў ціск з боку чыноўнікаў, піша TUT.by. 

Каля сотні чалавек сабраліся 28 жніўня каля школы, каб падтрымаць дырэктарку. Яны кажуць, што ўсё лета Аксана Лось рыхтавала школу да новага навучальнага года, а рашэнне пра звальненне было прынятае ў апошнюю хвіліну. 

Намесніца старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Жанна Лысая пацвердзіла, што 26 ліпеня дырэктарка падпісала гадавы кантракт, а 20 жніўня — заяву на звальненне. Паводле звестак Радыё "Свабода", заява на звальненне з'явілася якраз пасля візіту ў райвыканкам. 

Дарэчы, у Стаўбцоўскай сярэдняй школе №2 Аксана Лось адпрацавала 22 гады, шэсць з іх — на пасадзе дырэктаркі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі