Стала вядома, за што стаўбцоўскі "школьнік з нажом" зарэзаў настаўніцу

Стала вядома, за што стаўбцоўскі "школьнік з нажом" зарэзаў настаўніцу

Дзесяцікласнік стаўбцоўскай школы №2 Вадзім М. паведаміў родным, што зарэзаў настаўніцу, бо яна яго "дастала ў школе", піша nn.by

Нагадаем, трагедыя ў Стоўбцах адбылася 11 лютага. Дзесяцікласнік Вадзім М. зарэзаў нажом настаўніцу гісторыі Марыну Пархімовіч і вучня 11-га класа Аляксандра Раманава. Яшчэ дваіх сваіх аднакласнікаў, якія спрабавалі абараніць настаўніцу, ён цяжка параніў.

Следчыя паведамлялі, што атрымалі доступ да гаджэтаў нападніка. Сам хлопец стаў даваць паказанні і часткова прызнаў віну. Экспертыза прызнала, што вучань падчас нападу усведамляў злачыннасць сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі. 

У каментары "Нашай Ніве" маці Вадзіма паведаміла, што з сынам яна не бачыцца, да яго пускаюць толькі бацьку. Па словах жанчыны, сын казаў бацьку, што не памятае, як забіў Сашу Раманава. "Вадзім казаў, што не хацеў забіваць таго адзінаццацікласніка. Сын не памятае, як пайшоў у той пакой і чаму ўдарыў Раманава нажом. Кажа, і сам не ведае, як і чаму так здарылася", — распавядае яна.

А вось забойства настаўніцы адбылося наўмысна. Хлопец патлумачыў, што яна яго "дастала ў школе".

Расследаванне справы працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі