Спецвытворчасць пачатая на 108 чалавек — старшыня Следчага камітэта
Дзмітрый Гара
Крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці пачатыя супраць 108 асоб. Такую лічбу назваў журналістам старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.
Паводле спецвытворчасці ў Беларусі пачынаюць справы на палітэмігрантаў. Суды пры гэтым адбываюцца завочна. Кіраўнік СК заявіў, што колькасць такіх справаў будзе толькі павялічвацца.
"На сённяшні дзень крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці пачатыя ў дачыненні да 108 асоб. З іх 82 справы ўжо накіравана для разгляду ў суд, у вытворчасці застаюцца 26 спраў. Апошнім часам мы актывізавалі гэтую працу. Сёлета колькасць крымінальных спраў, накіраваных у парадку спецыяльнай вытворчасці, будзе павялічвацца", — падкрэсліў ён.
Дзмітрый Гара падкрэсліў, што следчыя выяўляюць маёмасць палітуцекачоў, каб потым канфіскаваць на карысць дзяржавы. "Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасці, якая павінна быць па рашэнні суда звернутая ў даход дзяржавы", — заявіў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.