Споўнілася 11 гадоў з часу выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метро
Споўнілася 11 гадоў з часу выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метро. Тады загінулі і памерлі ад атрыманых раненняў 15 чалавек, сотні былі паранены.
Вінаватымі ў правядзенні тэракту прызналі жыхароў Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх расстралялі. Суд па гэтай рэзананснай справе быў неадназначна ўспрыняты ў грамадстве, ён пакінуў шмат пытанняў.
Пра выбух, яго ахвяраў і пра прыезд на месца трагедыі Аляксандра Лукашэнкі з 6-гадовым сынам — у матэрыяле Еўрарадыё, падрыхтаваным да 10-х угодкаў тэракту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.