"Падрыўніка метро" трымалі ў камеры два месяцы пасля афіцыйнай даты смерці

Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў падчас суда / dpa
Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў падчас суда / dpa

У гадавіну тэракту ў мінскім метро "Кіберпартызаны" апублікавалі дакумент са смяротным прысудам Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Раней гэты дакумент не трапляў у адкрыты доступ.

Таксама "Кіберпартызаны" сцвярджаюць, што ўлады фальсіфікуюць даты смерці Канавалава і Кавалёва. Даты ў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме "Пашпарт" не супадаюць з датамі смерці, агучанымі афіцыйна. Выявілася, што Дзмітрый Канавалаў памёр 14 сакавіка 2012 года, хаця раней лічылася, што гэта адбылося 16 сакавіка.

Для Уладзіслава Кавалёва днём смерці пазначана 15 траўня 2012 года, хаця ягонай маці паведамілі, што смяротны прысуд быў выкананы 16 сакавіка. Атрымліваецца, што Кавалёў заставаўся ў камеры яшчэ два месяцы пасля афіцыйна названай даты смерці.

Віцяблян Канавалава і Кавалёва асудзілі за арганізацыю тэракту ў мінскім метро, які адбыўся 11 красавіка 2011 года. Яго ахвярамі сталі каля 20 чалавек, больш за 300 былі прызнаныя пацярпелымі. Працэс над Канавалавым і Кавалёвым, які прайшоў увосень 2011-га, пакінуў шмат пытанняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі