Споўнілася 12 гадоў тэракту ў мінскім метро

На месцы выбуху / Reuters
На месцы выбуху / Reuters

Споўнілася 12 гадоў тэракту ў мінскім метро. 11 красавіка 2011-га каля 18-й гадзіны на станцыі метро “Кастрычніцкая” прагрымеў выбух. Спрацавала выбухоўка, пакінутая ў спартыўнай сумцы пад адной з лавачак. Якраз была гадзіна пік, і да станцыі падышоў перапоўнены цягнік, які рухаўся з боку “Уручча”. На месцы загінула 12 чалавек, пазней яшчэ трое памёрлі ў лякарнях. Яшчэ некалькі чалавек памерлі з-за траўмаў, атрыманых у выніку выбуху на "Кастрычніцкай". Пацярпелымі былі прызнаныя 314 чалавек.

Падазраваных ў арганізацыі і здзяйсненні тэракту затрымалі на наступны дзень на здымнай кватэры ў Мінску. Абвінавачванне ў арганізацыі тэракту выставілі жыхарам Віцебска Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Працэс па справе тэракту прайшоў восенню 2011-га, іх прысудзілі да расстрэлу. Суд пакінуў шмат пытанняў і не даў адказаў, у тым ліку і пра мэту акцыі. 

Споўнілася 12 гадоў тэракту ў мінскім метро
БЕЛТА
Споўнілася 12 гадоў тэракту ў мінскім метро
Reuters
Споўнілася 12 гадоў тэракту ў мінскім метро
Bymedia.net

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі