На прадпрыемстве ў сталіцы Турцыі адбыўся тэракт, ёсць ахвяры
Фота тэрарыста зрабіў відавочца здарэння
23 кастрычніка на прадпрыемстве ў сталіцы Турцыі адбыўся тэракт. Тэрарысты здолелі патрапіць на вытворчы аб'ект турэцкай аэракасмічнай кампаніі TUSAŞ.
У МУС Турцыі пацвердзілі інфармацыю пра тэракт. Загінулі 5 чалавек, 22 параненыя.
Як паведамляе cnnturk.com, тэрарыстаў было двое (мужчына і жанчына). Яны ўзарвалі аўтамабіль, на якім прыехалі і ўступілі ў перастрэлку (у іх былі аўтаматы і пісталеты). На месца прыбыў спецназ. Тэрарыстаў абясшкодзілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.