Спявак Саладуха з сынам трапілі ў жудаснае ДТЗ. Машына перакулілася
Прычынай аварыі стала слізкая дарога.
6 снежня Аляксандр Саладуха-малодшы апублікаваў у сваім Instagram фота перакуленага Renault Sandero. Сын вядомага спевака расказаў, што аварыя адбылася пад Оршай, у машыне быў таксама Аляксандр Саладуха-старэйшы.
Па словах Аляксандра Саладухі-малодшага, усе ўдзельнікі ДТЗ засталіся жывыя, хаця аўтамабіль перакуліўся 3−5 разоў. Прычынай аварыі стала слізкая дарога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.