Мінчанка адсудзіла ў ТС больш за 11 тыс. рублёў за падзенне на наледзі
Мінчанка выйграла суд у ТС: кампенсацыя за траўму на лесвіцы
Жыхарка дома на вуліцы Адэскай у Мінску атрымала траўмы з-за наледзі на прыступках каля дома. Гэта каштавала таварыству ўласнікаў, якое стала адказчыкам у судзе, больш за 11 тыс. рублёў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-службу Мінгарсуда.
Пераломы, якія спецыялісты кваліфікавалі як цяжкія цялесныя пашкоджанні, гараджанка атрымала ў лютым 2024 года. Прыпаркаваўшы днём машыну, жанчына накіроўвалася да дома і ўпала, паслізнуўшыся на лесвіцы, прыступкі якой не былі апрацаваны супраць наледзі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.