Стала вядома, колькі гадзін у дзень беларусы сядзяць у інтэрнэце
Беларусы і інтэрнэт
Да пачатку гэтага года ў Беларусі было 8,48 млн інтэрнэт-карыстальнікаў, піша партал Tochka.by. Гэта каля 90% насельніцтва краіны.
Беларусы часцей заходзяць у Інтэрнэт з тэлефонаў, а не са стацыянарных кампутараў. І праводзяць онлайн 6 гадзін 40 хвілін у дзень.
Па гэтым паказчыку нас моцна абыходзяць расіяне — яны праседжваюць у сетцы па 8 гадзін 20 хвілін у дзень. Але мы "сёрфім" даўжэй, чым жыхары Японіі, Паўднёвай Карэі, Даніі і Германіі.
А самая любімая сацсетка беларусаў на сёння — TikTok.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.