Старшыня АГП Анатоль Лябедзька выйшаў на волю
Апазіцыйны палітык адсядзеў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Лябедзьку затрымалі 16 сакавіка разам з групай актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі каля Камароўскага рынку на пікеце салідарнасці з палітзняволенымі. Апазіцыйнага палітыка прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і ў "дробным хуліганстве". У выніку, за кратамі ён знаходзіўся і падчас выбараў у мясцовыя саветы, і падчас вулічнай акцыі на Дзень Волі.
Паводле слоў Лябедзькі, яго арышт — гэта рэакцыя ўладаў на тактыку дзеянняў Аб'яднанай грамадзянскай партыі падчас выбараў. "Нашая тактыка дзеянняў падчас выбараў паказала ўсю абсурднасць дзеянняў АГП падчас выбараў", — цытуе словы падітыка БелаПАН.
Анатоль Лябедзька лічыць, што прэзідэнцкія выбары 2015 года будуць праходзіць яшчэ ў больш жорсткіх для апазіцыі ўмовах.
Фота — bymedia.net