Страхаваць брытанскія войскі ў Іраку будзе дацкі спецназ

Дацкі спецназ часова падменіць брытанскіх калегаў у Іраку, пакуль тыя юудуць задзейнічаныя ў ахове прынца Гарры. Другі лейтэнант Гарры Уэльскі, калі нічога ня зменіцца, ужо днямі павінен выправіцца ў Ірак у складзе свайго палка.

У Вялікабрытаніі на ўрадавым узроўні разумеюць, што адпраўка члена манаршай сям’і ў гарчую кропку звязана з вялізарнай небяспекай.

У той жа час там разумеюць, што забарона на такую камандзіроўку паставіць крыж на яго, нават сімвалічнай, ваеннай кар’еры.

Мясцовая прэса піша, што гэта выставіць Гарры ў незайздроснай ролі згоджанага жаўнера, якога ўлады аберагаюць ад вайны.

Дарэчы, сам прынц Гарры раней неаднаразова заяўляў, што хоча праходзіць службу ў Іраку па ўласным жаданні.

Фота: ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі