Студэнты БДУ перамаглі ў “TopCoder Open”
Студэнты факультэта прыкладнай матэматыкі
і інфарматыкі (ФПМІ) БДУ выйгралі спаборніцтвы па спартовым праграмаванні
"TopCoder Open", якія праходзілі ў Мінску 26 красавіка.
Першае месца заняў студэнт чацвёртага
курсу Аляксей Тоўсцікаў, другое – аспірант ФПМІ Яўген Ганчар, на трэцім месцы –
навучэнец сярэдняй школы №
У мінскім турніры прымалі ўдзел 75 чалавек. Спаборніцтвы праходзілі ў рэжыме анлайн адначасова ў БДУ і БДУІР. За 70 хвілін канкурсантам неабходна было рашыць тры алгарытмічныя задачы. У якасці дадатковага задання, на якое адводзілася яшчэ 15 хвілін, патрабавалася адшукаць памылкі ў праграмах супернікаў.
Турнір "TopCoder Open" з'яўляецца неафіцыйным чэмпіянатам свету па праграмаванні ў індывідуальным заліку. У спаборніцтвах штогод прымаюць удзел тысячы праграмістаў.
Рэйтынг па спартовым праграмаванні
"TopCoder" прыраўноўваецца да сусветнага. У ім зарэгістраваная 51 краіна
і 5.202 гульцоў. Беларусь займае 12-ю пазіцыю. Лепшы беларускі ўдзельнік –
пяцікурснік ФПМІ БДУ Ян Мяцельскі – зараз знаходзіцца на 18-м месцы.