Суд над Лянкевічам працягнецца 27 сакавіка ў 9.00
Андрэя Лянкевіча, пазаштатнага фотакарэспандэнта газеты «Наша Ніва», адпусцілі да раніцы 27 сакавіка. У 9.00 суддзя Завадскога раённага суда Алена Лапцева працягне разгляд яго адміністратыўнай справы. Суд абавязаў журналіста прадаставіць важкія доказы таго, што ён выконваў на акцыі 25 сакавіка свае прафесійныя абавязкі. Гэтую інфармацыю паведаміла прэс-службе ГА «БАЖ» супрацоўніца праваабарончага цэнтру «Вясна» Таццяна Равяка, якая прысутнічала ў залі суда. Па яе словах, у А. Лянкевіча твар у сіняках і моцна апухшы нос.
А. Лянкевіча, як і журналіста «Нашай Нівы» Сямёна Печанко, звінавачваюць ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП). Сямён Печанко сёння быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту судом Маскоўскага раёна.
«У журналістаў на акцыі пры сабе былі пасведчанні і апаратура: у Андрэя Лянкевіча — фотаапарат, а ў Сямёна Печанко — дыктафон, — падкрэсліў у гутарцы з прэс-службай БАЖ галоўны рэдактар газеты „Наша Ніва“ Андрэй Скурко.
Па яго словах, суду былі таксама прадастаўленыя „рэдакцыйныя заданні“ — ў якасці пацвярджэння, што журналісты выконвалі на акцыі свае прафесійныя абавязкі. Таксама мы перадалі суддзям іх характарыстыкі з пералікам творчых дасягненняў». (Нагадаем, што Сямён Печанко нядаўна стаў лаўрэатам конкурсу БАЖ «Вольнае слова» ў намінацыі «Лепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру»).
А. Скурко збіраецца выступаць 27 сакавіка ў судзе, каб абгрунтаваць прысутнасць свайго карэспандэнта на акцыі.
Прэс-служба ГА "БАЖ"