Суд не знайшоў экстрэмізму ў гамафобных публікацыях газеты "Вечерний Могилёв"

Суд не знайшоў экстрэмізму ў гамафобных публікацыях газеты "Вечерний Могилёв"

У публікацыях газеты "Вечерний Могилёв", дзе Міністэрства інфармацыі выявіла гамафобныя выказванні, Ленінскі суд Магілёва не знайшоў праяваў экстрэмізму. Такое рашэнне вынес суддзя Аляксандр Бушкевіч, перадае Радыё "Свабода". 

Суд па гамафобных публікацыях у Беларусі праходзіў упершыню.

У сваім прысудзе Бушкевіч паўтарыў вынікі экспэртызы, якую праводзіла па просьбе рэдакцыі газеты абласное ўпраўленне Камітэта судэкспертыз.

На судзе 18 снежня супрацоўнікі Камітэта судэкспертыз заявілі, што ў публікацыях няма выказваньняў пабуджальнага характару, якія б заклікалі да гвалтоўных дзеянняў. Такая выснова супярэчыла высновам экспертнай камісіі Мінінфармацыі.

Міліцыя (менавіта яна падала ў суд на выданне) можа абскардзіць вырак у абласным судзе. 

Нагадаем, што маладзечанскі актывіст ЛГБТ Валянцін Цішко напісаў скаргу ў Мінінфарм  на газету: ён выявіў 14 матэрыялаў з гамафобнымі выказваннямі. Эксперты ведамства ўгледзелі ў двух матэрыялах прыкметы экстрэмізму . Пасля гэтага Мінінфарм звярнуўся ў магілёўскую міліцыю з заявай аб прыцягненні выданя да адказнасці. "Вечернему Могилёву" пагражаў штраф — да 1275 рублёў.

Справу супраць выдання Ленінскі суд Магілёва пачаў разглядаць 8 ліпеня. 16 жніўня Эканамічны суд Мінска прызнаў дзейным рашэнне рэспубліканскай экспертнай камісіі, якая выявіла прыкметы экстрэмізму і мову варожасці ў двух артыкулах газеты. Рэдакцыя спрабавала ў мінскім судзе прызнаць экспертнае заключэнне незаконным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі