Суд па справе мастака Алеся Пушкіна зрабілі закрытым

Суд па справе мастака Алеся Пушкіна зрабілі закрытым

Суд па справе мастака і палітвязня Алеся Пушкіна зрабілі закрытым. Такое рашэнне прыняла суддзя Алена Шылько, паведамляюць праваабаронцы.

Крымінальную справу 10 сакавіка пачаў разглядаць Мінскі гарадскі суд. Пушкіна абвінавачваюць у "наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і ў "здзеку з дзяржаўных сімвалаў". Ён знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021-га.

Алесь Пушкін заявіў усім адвод, бо "не верыць у справядлівасць суда, пракуратуры і адвакатуры". Ён вырашыў абараняць сябе сам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі