Суддзю, які судзіў Вітольда Ашурка, прызначылі ў Вярхоўны суд

Вярхоўны суд / Верховный суд / Еўрарадыё

Вярхоўны суд / Еўрарадыё

Суддзю, які пасадзіў Вітольда Ашурка, прызначылі ў Вярхоўны суд. Максім Філатаў пераходзіць на працу ў сталіцу з Гродзенскага абласнога суда.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў".

Максім Філатаў асудзіў палітвязня Вітольда Ашурка на закрытым судзе на 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года ён памёр у шклоўскай калоніі пры няясных абставінах.

Таксама Філатаў прызначыў велічэзныя турэмныя тэрміны падсудным па "справе Аўтуховіча".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі