Вітольда білі, хацелі зламаць маральна — былы палітвязень пра смерць Ашурка
Вітольд Ашурок ў судзе / Вольга Быкоўская
Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі білі, сцвярджае былы палітвязень, які правёў у калоніі Шклова два гады. З ім пагутарылі журналісты "Радыё Свабода".
"У шклоўскую калонію я трапіў улетку 2021 году. Пасля гібелі Вітольда адміністрацыя спужалася, пэўны час там перасталі біць вязьняў. Пры мне гэта былі адзінкавыя выпадкі", — расказвае мужчына. Але іншыя зняволеныя сцвярджалі, што паўтара месяца таму ўсё было па-іншаму — усіх "жорстка білі". Зняволеныя таксама распавялі мужчыну, што білі і Вітольда Ашурка. "Бо ён, бадай, адзіны быў у калоніі, хто мог адкрыта выказваць свае думкі і сваё стаўленне да адміністрацыі. Ён называў іх адкрыта "здраднікамі і ворагамі", — рассказывает мужчина.
Па яго словах, Вітольда білі за яго характар і выказванні — ціснулі на яго і маральна, і фізічна. Пры гэтым, лічыць былы палітвязень, мэты забіць у адміністрацыі не было.
"Яны не разлічылі, што арганізм ня вытрымае і чалавек проста памрэ. Мэта была зламаць яго маральна", — лічыць суразмоўца медыя. Калі ён трапіў у Шклоў, заўважыў, што зняволеныя імкнуцца пазбягаць размоў пра Ашурка, гэта было небяспечна.
У пачатку 2021 года 50-гадовага Вітольда Ашурка асудзілі на 5 гадоў калоніі за "дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да міліцыянта". А ў траўні 2021-га ён быў знойдзены мёртвым у папраўчай калоніі № 17 у Шклове. Перад смерцю Ашурак знаходзіўся "ў памяшканні камернага тыпу". СК апублікаваў відэа, знятае ў апошнія хвіліны яго жыцця. Праўда, гэтыя кадры і версія ўладаў (палітвязень памёр "у выніку сардэчнай недастатковасці") выклікалі нямала пытанняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.