Супернік алімпійца Дзевятоўскага па выбарчай акрузе зняў сваю кандыдатуру
З-за пагрозы ўзнікнення непрыемнасцяў на працы кандыдат у дэпутаты Наваполацкага райсавета ад Партыі БНФ Уладзімір Кунцэвіч адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў выбарах і зняў сваю кандыдатуру. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё. Уладзімір Кунцэвіч: “Стандартная сітуацыя: спачатку ўсё развівалася спакойна, а потым пайшло па той схеме, як і заўсёды. Пачаліся папярэджанні ў досыць грубай форме. І ішлі яны ад адміністрацыі прадпрыемства”.
Працуе Ўладзімір на прадпрыемстве “Палімір-Нафтан”. Па яго словах, людзі з адміністрацыі намякнулі, што калі ў яго раптам узнікнуць праблемы з працай, то дапамагчы яму з імі справіцца ніхто не дапаможа.
Нагадаем, што супернікам актывіста БНФ на мясцовых выбараў быў Вадзім Дзевятоўскі, кіраўнік мясцовай філіі “Белай Русі”, алімпіец, якому за ўжыванне допінгу пагражае пазбаўленне алімпійскага медалю.
Еўрарадыё пра змаганне Кунцэвіча і Дзевятоўскага:
Каратыст з БНФ хоча "выбіць" алімпійца Дзевятоўскага