Сусветны патрыярхат зацвердзіў праект статута Украінскай памеснай царквы
Сусветны патрыярхат зацвердзіў праект статута Украінскай памеснай царквы. Пра гэта паведамляецца ў камюніке Сусветнага патрыярхату па выніках пасяджэння Сінода Канстанцінопальскага патрыярхату.
Статутам Украінскай царквы будзе прадастаўлены Томас аб аўтакефаліі, адзначае УНІАН.
Яшчэ адной умовай для прадастаўлення Украінскай царкве Томаса з'яўляецца аб'яднаўчы сабор. Яго дата мусіла быць прызначаная падчас пасяджэння Сінода Канстанцінопальскага патрыярхату. Аб'яднаўчы сабор — адзін з апошніх этапаў для стварэння незалежнай праваслаўнай царквы. На ім ўкраінскія праваслаўныя япіскапы ўтвораць новую царкоўную структуру і выберуць яе кіраўніка. Менавіта ён і адправіцца ў Канстанцінопаль, каб саслужыць са Сусветным патрыярхам і атрымаць з яго рук Томас.