Свабода абавязкова прыйдзе ў Беларусь — Зяленскі
Выступ Уладзіміра Зяленскага ў Варшаве / "Белсат"
Падчас свайго выступу ў Варшаве перад грамадскасцю прэзідэнт Украіну Уладзімір Зяленскі згадаў Беларусь.
Зяленскі заявіў, што ўкраінскі і польскі народы аб’яднаныя на плошчы духам вольнасці, вялікай гісторыі і слаўнай перамогі, якую набліжаюць разам.
"Калі мы вольныя — гэта гарантыя, што свабода выстаіць у Малдове, не пакіне Грузію і прыйдзе, абавязкова прыйдзе ў Беларусь", — дадаў ён.
Як распавядала Еўрарадыё, Уладзімір Зяленскі наведвае Польшчу з афіцыйным візітам. Гэта трэці замежны выезд кіраўніка Украіны з пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.