Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Гэтак улады змагаюцца супраць распаўсюду афрыканскай чумы свіней.

“А раптам у яго аўтамат, і ён тут нас пастраляе”, — сказаў ён прысутным на сходзе.

Прадаўцы на “Камароўцы” завабліваюць напалоханых афрыканскай чумой пакупнікоў зніжкамі і дакументамі.

На лістах — ні пячаткі, ні нумара дакумента, ні даты — толькі подпіс “старшыні штабу” М.І.Мільчаніна

Гэткім чынам тут засцерагаюцца ад беларускіх прадаўцоў-нелегалаў.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі паведаміў аб гэтым перад сустрэчай кіраўнікоў ветэрынарных службаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Такая радыкальная мера барацьбы з афрыканскай чумой свіней павінна ахапіць паласу шырынёй 10 км.

На наступным тыдні чыноўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы разам абмяркуюць каардынацыю дзеянняў па барацьбе з распаўсюдам афрыканскай чумы свіней.

Такое падзенне адзначанае з сакавіка па чэрвень.