Прыбалтыка і Польшча будуць разам бараніцца ад чумы свінняў з Беларусі
На наступным тыдні чыноўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы разам абмяркуюць каардынацыю дзеянняў па барацьбе з распаўсюдам афрыканскай чумы свіней.
Пра гэта паведамляе сайт ru.delfi.lt са спасылкай на кіраўніка Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнаса Мілюса.
Нагадаем, што з аўторка Літва пачала дэзінфекцыю абутку на мяжы з Беларуссю.
Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі пацверджаныя два ачагі афрыканскай чумы свінняў. У СМІ з'яўлялася інфармацыя пра тое, што ачагоў можа быць і больш, аднак гэтая інфармацыя пакуль афіцыйна не пацверджаная.
Фота — newsru.com