Пскавічы перакопваюць дарогі, каб не пусціць беларускіх нелегалаў
Гэткім чынам тут засцерагаюцца ад беларускіх прадаўцоў-нелегалаў.
Нелегальныя гандляры прадуктамі не могуць праехаць з Беларусі ў Пскоўскую вобласць. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення ветэрынарыі Пскоўскай вобласці Расіі Аляксандр Булах, перадае businesspskov.ru.
Гэтыя меры звязаныя з афрыканскай чумой свіней. У нашай краіне афіцыйна зафіксаваныя два ачагі гэтай хваробы. Прычым адзін з іх — у Віцебскай вобласці, якая акурат мяжуе з Пскоўскай вобласцю.
Таму на поўдні Пскоўшчыны ўвялі абмежаванні для нелегальнага гандлю. Лясныя дарогі, якія звязваюць Беларусь і Пскоўскую вобласць, засыпалі ці перакапалі, а на трасах працуе веткантроль.
Фота — zalaza.net